Беларускамоўны
клас
МЕТОД ОБУЧЕНИЕ ГЛАВНАЯ КОНТАКТЫ
о проекте brainin.org вдохновение

Гэты тэкст – у першую чаргу ў дапамогу тым бацькам, чые дзеткі займаюцца музыкай паводле метаду В.Брайніна, але таксама і для ўсіх зацікаўленых.

 

Што такое (ці хто такія) цмокі?

 

Так званыя цмокі – гэта рытмічныя мадэлі або патэрны. Чаму менавіта цмокі? Аўтар метаду імкнуўся сфармаваць асацыяцыю менавіта з казачным персанажам, з жывёлай, якой бы дзіця не бачыла ў рэальным жыцці. Таму вобразнай карцінкай для рытмічных мадэляў быў абраны цмок (рус. “дракон”). Для беларускамоўнай адаптацыі гэта вельмі здорава, бо “цмокавая тэма” зараз актыўна прасоўваецца і бачыцца нават сімвалічнай. Рытмічны цмок выглядае наступным чынам:

Яшчэ адзін цмок, якога дзеці ўжо ведаюць:

Усе “атрыбуты” цмока варта ведаць –  гэта значыць, у дзіця не выклікае цяжкасці паказаць вяроўку, прышчэпку, нашыйнік, званочкі, галаву, хвост

Прыклады слоў, у якіх жывуць дзі-Дзінь і дзілі-Дзінь:

банАн – дзі-Дзінь

ланцУг – дзі-Дзінь

вадА – дзі-Дзінь

чаргА – дзі-Дзінь

паравОз – дзілі-Дзінь

карагОд – дзілі-Дзінь

каляндАр – дзілі-Дзінь і г.д.

ВАЖНА: колькасць складаў ні ў якім разе НЕ ЛІЧЫЦЬ, шмат хто “дадумваецца” да гэтага, але не варта гэта рабіць, падлік складаў замінае фармаванню аўтаматызаванага навыку распазнавання акцэнту.

Пераканацца ў метадычнай пераважнасці такіх рытмічных формулаў можна, калі параўнаць традыцыйную сістэму знаёмства з метрарытмам і “цмокавую”, па Брайніну.

Як вывучаюць метрарытм паводле традыцыйнага падыходу (дарэчы, метр – гэта чарга цяжкіх і лёгкіх доляў, накшталт гадзінніка: раз-два, раз-два, раз-два, ці раз-два-тры, раз-два-тры – калі мы вальсуем; а рытм – дакладны рытмічны малюнак – па-ра-рАм-пам-пАм, калі зусім побытава; ну а метрарытм – гэта агульная назва музычна-рытмічных з’яў)? Спачатку знаёмяцца з працягласцю нотаў:

 

Дзецям тлумачыцца, што ноты бываюць розныя па працягласці, самая працяглая – гэта “цэлая”, яна драбіцца на дзьве палавінныя, якія ў сваю чаргу драбяцца на чвэрці і гэтак далей. Ёсць і 64-я і 128-я, але, дзякуй Богу, у першым класе гаворка да іх не даходзіць, цяжкасцей хапае і з гэтымі.

Для таго, каб пераканацца ў засваенні якасці працягласцяў нот, нярэдка прапануецца рашыць такія прыклады:

 

Такім чынам, з’яўляецца цудоўная падстава папрактыкавацца ў матэматыцы замест музыкі (супраць матэматыкі нічога не маю, але тут, як разумееце, сарказм).

Потым вывучаецца, як гэтыя працягласці запісваюцца ў нотах. Высвятляецца, што ёсць так званы музычны памер, які адлюстроўвае, колькі чвэрцяў ці восьмых змяшчаецца ў адным такце, які (у сваю чаргу) з’яўляецца метрарытмічнай адзінкай, якая пачынаецца з моцнай (ці цяжкай) долі, чарга тактаў з чаргою моцных доляў стварае музычную пульсацыю.  Памер запісваецца як дроб, у якім лічнік выражае колькасць доляў, а назоўнік – якасць (працягласць) гэтых доляў. Напрыклад:

 

Памер – дзьве чвэрці, з якіх першая будзе моцнай; даўжыня такта – палавінная, ці дзьве чвэрці, ці чатыры восьмыя, ці восем шаснаццатых і г.д.

Як бачыце, усе вельмі проста; а калі беднае дзіцянё не ведае дробаў, бо іх вывучаюць не ў першым класе, дык хай зноў практыкуецца ў матэматыцы замест таго, каб займацца музыкай.

Каб прачытаць нейкі рытмічны тэкст, дзяцей вучаць лічыць восьмымі праз кожны такт: раз-і, два-і, раз-і, два-і. Ці раз-і, два-і, тры-і, чатыры-і – калі ў такце 4 чвэрці. Гэта цяжка, таму што: трэба лічыць услых, ды яшчэ не па парадку, а з “і”; кожнае другое дзіця чытае нерытмічна, то бок не з той даўжынёй, якая патрэбна, нягледзячы на тое, што гэтае лічэнне на тое і было накіравана, каб навучыцца адчуваць рытм; гэта ненатуральна для музыкі, бо, калі мы чуем музыку, мы не мыслім па тактах, мы наогул іх не чуем, мы чуем так званыя фразы – як словазлучэнні і сказы ў мове, а не асобныя словы і (тым больш) склады.

Далей пачынаюцца рытмічныя дыктанты, хай будзе такі для прыклада (для яснасці ўспрымання – яшчэ і падпісаныя словы):

 

Заданне: запісаць толкі рытм пасля 4-6 праслухванняў. Вось тут і можна заўважыць значныя адрозненні ў двух метадычных падыходах. У традыцыйным варыянце дзеці слухаюць раз ці два музыку, спрабуюць вызначыць, якая доля моцная і адкуль лічыць “раз-і, два-і…”. Лічаць, колькі тактаў атрымаецца, лінуюць такты, потым пачынаюць пісаць, на хаду вызначаючы, якія там працягласці і не заўсёды правільна іх натуючы.

Па Брайніну дзеці не замарочаныя тым, што такое памер і навошта лічыць раз-і два-і. Яны проста чуюць асобных цмокаў і, ведаючы, як яны пішуцца і выглядаюць, здольныя пасля 2х-3х праігрыванняў (“прасунутыя” дзеці – з аднаго разу) запісаць рытм – адэкватна, ды яшчэ і з фразавымі лігамі і сэнсавымі акцэнтамі.

 

 

 А што такое памер – дазнаюцца пазней, калі ў школе дробы вывучаць хаця б.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Школа Брайнина в Минске:

+37529 2591635

skype:brainin.by

© 2016 brainin.by

Дружественные сайты:

impreza.by

pianoservice.by

mail@brainin.by