Беларускамоўны
клас
МЕТОД ОБУЧЕНИЕ ГЛАВНАЯ КОНТАКТЫ
о проекте brainin.org вдохновение

Развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, прадыктаванае любоўю да роднага, не можа не захапляць. Наша "беларускасць" залежыць ад многіх фактараў, але ніхто не запярэчыць, каб назваць адукацыю і культуру аднымі з першых сродкаў, якія ўплываюць на беларускае грамадства і на грамадзян (у тым ліку і будучых) у першую чаргу. І, калі беларускамоўныя школы і дзічячыя садкі маюць месца, хай і невялікае, у агульнай сістэме адукацыі, а культурныя з'явы для падрыхтаваных аматараў беларускай культуры і музыкі - рэгулярныя і даступныя, то пытанне з музычнай адукацыяй для дзяцей і юнацтва застаецца адкрытым. На вялікі жаль, музычныя школы не прапануюць вывучэнне на беларускай мове.

Мінскі філіял школы Брайніна рады прапанаваць такую магчымасць. Заняткі будуць праходзіць у тым жа парадку, што і рускамоўныя; усе асаблівасці і станоўчыя моманты метаду Брайніна будуць захаваны. Матэрыялы аб тэорыі метаду і практыцы выкладання можна пачытаць на нашым сайце і на афіцыйным сайце brainin.org

Мы ўпэўненыя, што магчымасць знаёмства з музычнай культурай на роднай мове стане выдатнай асновай для выхавання культурных, усебакова развітых, духоўна сталых беларусаў.

Беларускамоўны клас развіцця музычнага мыслення па метаду В.Брайніна распачаў работу ў верасні гэтага года. Заняткі праводзяцца на базе гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання.

 

 

 

 

 

 

 

 

Тлумачэнні  для бацькоў паводле заняткаў у беларускамоўным класе

Глядзіце таксама:

Школа Брайнина в Минске:

Дружественные сайты:

+37529 2591635

impreza.by

skype:brainin.by

pianoservice.by

© 2016 brainin.by

 

mail@brainin.by