+375(29) 259 16 35

+375(29) 314 35 46

Берасцянская, 12а

МУЗЫЧНАЯ ШКОЛА

БРАЙНІНА Ў МІНСКУ

На русском
ШКОЛА Дадаткова МЕТАД НАВУЧАННЕ
ГАЛЕРЭЯ

 

АБ ПРАЕКЦЕ Наш музычны клас працуе паводле метаду, распрацаванаму Валерыем Брайніным больш за 30 гадоў таму. З’явіўшыя ў адным з класаў вядомай маскоўскай “гнесінкі”, методыка стала сальфеджыйнай базай для цэлай сетцы школаў у Еўропе, СНД і ЗША з цэнтральнай школай у Гановеры, мінскі клас працуе па яе франшызе і пад яе кантролем . Наш праект у Беларусі- гэта прыватная адукацыйная ініцыятыва, якая існуе з 2014 года дзякуючы неабыякавым маладым музыкантам і іх сябрам. Мы свядома зрабілі акцэнт на нацыянальнай адаптацыі і з дабрачыннай дапамогай філолагаў Марыі Смок, Наталлі Давыдоўскай (дарэчы, мам нашых вучняў) пры ўдзеле Уладзіміра Рагулі і Марыйкі Мартысевіч пераклалі метадычныя матэрыялы на беларускую. Мы спадзяемся, што наш клас будзе опцыяй для тых, хто жадае вучыцца па-беларуску.

Знаёмства з музычнай культурай так ці інакш мусіць стаць часткай агульнай адукацыі дзіцяці. У нашай школы няма мэты гадаваць вундэркінадаў. Музычна даравітыя дзеці, гэтак сама, як і “звычайныя”, маюць патрэбу ў цікавым і паслядоўным навучанні – дзеля таго, каб не толькі навучыць іграць, але прышчапіць любоў да музыкі, зрабіць даступнымі для разумення нашых маленькіх суайчыннікаў найлепшыя ўзоры сусветнай класікі, стварыць аснову для ўласных творчых эксперыментаў.

 

Мы працуем з усімі дзецьмі без выключэння. Натуральна, дзеці з прыроднымі “музычнымі здольнасцямі” маюць лепшы вынік, бо хутчэй успрымаюць і засвойваюць інфармацыю і аўтаматызуюць навыкі.

Тыя дзеці, якіх бяруць у музычныя школы з няўцешным уздыхам, з прычын зразумелых ідуць не так шпарка, але гэта не значыць, што яны не здольныя паказаць выдатных вынікаў, працуючы з метадам. Шпарка перабіраць клавішы на раялі навучацца адзінкі – у любой школе. А слухаць, разумець і любіць музыку мусяць навучыцца ўсе.

 

Музычная школа Брайніна ў Мінску працуе дзеля таго, каб гадаваць зацікаўленага слухача, чулага выканаўцу, кампетэнтнага музыканта. Менавіта ў такой паслядоўнасці.

 

ГАЛЕРЭЯ

Распрацоўка сайта: brainin.by

 

Пры цытаванні спасылка на сайт абавязковая

 

 

Школа Брайніна ў Мінску:

МТС, Viber, WhatsApp: +37529 2591635

mail@brainin.by

skype:brainin.by

© 2020 brainin.by

УСЕ ІЛЮСТРАЦЫІ НА САЙЦЕ

ЗРОБЛЕНЫ ВУЧНЯМІ КЛАСУ