+375(29) 259 16 35

+375(29) 314 35 46

Берасцянская, 12а

МУЗЫЧНАЯ ШКОЛА

БРАЙНІНА Ў МІНСКУ

На русском

Кошт навучання залежыць ад таго, колькі гадзін групавых і індывідуальных заняткаў будзе браць вучань, таму выніковы кошт разлічваецца індывідуальна. Варыянты цэнаў наступныя:

 

групавые

заняткі                  64 руб у                      ці

(сальфеджыа)         месяц                8р/урок

(+) інстру-             ад 24 руб                   ці

мент (інды-       да  96 руб у           ад 6 р да

відуальныя)        месяц                  12 р/урок

 

Лекцыі,                   бясплатна              ад 10 руб

майстар-класы,    для вучняў             за ўдзел

воркшопы              школы                    для гасцёў

 

Чаму цэны ніжэйшыя, чем у іншых студыях і прыватных школах?

На фарміраванне цэнаў уплываюць шэраг фактараў.

Мы перакананыя, што адукацыя для дзяцей - не раскоша ці непад'емны фінансавы цяжар для іх бацькоў, асабліва, калі дзіця хоча і можа старанна працаваць і развівацца. Таму мы свядома трымаем мінімальныя цэны, якія б дазвалялі забяспечваць працу школы.

 

 У нас цудоўныя выкладчыкі,  не толькі прафесіяналы,  але й  неабыякавыя, з грунтоўнымі асабістымі пазіцыямі людзі. Менавата настаўнікі - вырашальны фактар поспеху  школы. У другасныя рэчы - выбар месца лакацыі, абсталяванне і інтэр'ер, рэкламу - мы імкнемся ўкладаць дапушчальны мінімум рэсурсаў, каб утрымліваць нізкія цэны.

 

НАБОР на 2019/2020 навучальны год:

На 2019/20 навучальны год на групы новага набору запланавана

 

                               14 месцаў

(для групавых заняткаў, індывідуальныя плануюцца асобна ў залежнасці ад магчымасцяў выкладчыкаў); мовы: беларуская і руская; узрост: 4-5 год, 6-7 год, 10 год.

 

Калі вашае дзіця ўжо мае пэўны ўзровень музычнай адукацыі, пытанні далучэння да групаў вырашаюцца асобна.

 

Мы займаемся на Бересцянскай, 12а (раён Залатой Горкі, Казлова, к/м Мір, Чырвоназоркавай). Падрабязней аб лакацыі глядзіце тут.

 

Папярэдняя сустрэча (не зусім праслухоўванне, хутчэй знаёмства) пажаданая, але не абавязковая. Шмат з таго, што тычыцца здольнасцяў, тэмперамента ў навучанні, адаптацыі ў групе, становіцца відавочным пасля некалькіх заняткаў у групе. Выкладчык абавязкова будзе трымаць у курсе адносна таго, як ідуць справы і якія ў вучня перспектывы.

 

Мы не праводзім спробных бясплатных заняткаў, але калі вы пасля першага занятку вырашыце, што вашае дзіця ўсё ж не будзе працягваць, аплачваць першы занятак вы не будзеце.

ШКОЛА Дадаткова МЕТАД НАВУЧАННЕ ПРАЦЭС КОШТ ПЕРСПЕКТЫВЫ

 

У нас пачынаюць займацца  ад 4-6 год, але стартаваць пазней таксама магчыма.

 

Звычайна навучальны працэс ідзе згодна наступнай схеме:

 -развіццё музычнага інтэлекту (пашыраны аналаг сальфеджыа) 2 разы на тыдзень  - заняткі па 30-45 хвілін у залежнасці ад узросту дзяцей у групах па 3-6 чалавек.

 - індывідуальныя заняткі на інструменце (калі дзіця ўжо распачало заняткі на інструменце) 2 разы на тыдзень.

 

Звычайна вучні пачынаюць с групавых заняткаў, на якіх яны атрымліваюць першыя веды аб тэорыі музыкі, потым дадаецца інструмент, аднак магчымыя і іншыя варыянты, асабліва, калі ўзрост дзіцяці дазваляе стартаваць адначасова з усімі заняткамі.

 

Праз шматгадовую практыку (не нашую, але мы ёй верым) высветлілася, што заняткі раз на тыдзень малавыніковыя, а больш за 2 разы на тыдзень могуць быць залішняй нагрузкай, гэта варта мець на ўвазе.

 

Мы даем хатнія заданні: па сальфеджыа гэта работы ў спецыяльна распрацаваных пропісах (стандартныя дапаможнікі для ўсёй сетцы школаў), на інструменце таксама трэба займацца дома. Калі ў вас пакуль няма інструмента дома, а дзіця абмірае, хоча іграць – опцыяй можа быць варыянт займацца ў памяшканні класа ў вольны час (гэта абмяркоўваецца ў вашым пэўным выпадку).

Мы станоўча ставімся да таго, каб бацькі прысутнічалі на занятках. У гэтым выпадку бацькам прасцей быць у курсе вучыбных спраў і дапамагчы дзіцяці з хатнім заданнем, калі гэта будзе неабходна. Для заняткаў спатрэбяцца каляровыя і простыя алоўкі, сшытак у буйную клетку і нотны сшытак. Выкананне пералічаных нескладаных умоў гарантуе адчувальны вынік ужо пасля першых месяцаў заняткаў. КОШТ
ПЕРСПЕКТЫВЫ

Калі вы пройдзеце ўвесь шматгадовы марафон музычнага навучання, вы атрымаеце атэстат аб музычнай адукацыі, які дае права працягваць навучанне ў спецыяльных музычных навучальных установах. Для гэтага прыдзецца штогод здаваць экзамены, што само па сабе можа быть добрай матывацыяй і нармальный практыкай. Аднак магчымы і варыянт навучання “для сябе”, які нічым не адрозніваецца, акрамя перыядычнага кантролю з ацэньваннем.

 

 Варта ведаць, што любое музычнае навучанне мае на ўвазе доўгатэрміновыя перспектывы. Знаёмства з музычнай культурай і навык іграння на музычным інструменце патрабуюць высілкаў і бяруць шмат часу. Чалавек, здольны атрымліваць эстэтычнае задавальненне ад мастацтва, культурна адукаваны, звыклы да аналізу і разважанняў – рэзультат адтэрмінаваны. Аднак ёсць і прамежкавыя вынікі, якія гарантавана будуць заўважныя ўсё больш і больш па меры навучання.

 

Што тычыцца нашых перспектываў, то яны залежаць ад нашых вучняў і нашага энтузіязму.

 

 Мы марым правесці як мага больш вучняў поўным курсам навучання і выгадаваць прасунутых аматараў або прафесіяналаў. У планах пашыраць спіс інструментаў, за якія мы саджаем і якія даем у рукі нашым навучэнцам. Флейта – першы інструмент у гэтым спісе жаданняў. Нам хочацца, каб школа была не толькі вучэбнымі пакоямі, але культурнай прасторай, якая б пасавала да юнага ўзросту і была месцам для спробаў, спрэчак і творчасці. Мы марым стварыць джаз-клас для дзяцей і дарослых, таму што джаз – гэта крута.

Распрацоўка сайта: brainin.by

 

Пры цытаванні спасылка на сайт абавязковая

 

 

Школа Брайніна ў Мінску:

МТС, Viber, WhatsApp: +37529 2591635

mail@brainin.by

skype:brainin.by

© 2019 brainin.by

УСЕ ІЛЮСТРАЦЫІ НА САЙЦЕ

ЗРОБЛЕНЫ ВУЧНЯМІ КЛАСУ