+375(29) 259 16 35
+375(29) 314 35 46
Мінск
Карвата, 2
МУЗЫЧНАЯ ШКОЛА БРАЙНІНА Ў МІНСКУ На русском
ШКОЛА Дадаткова МЕТАД НАВУЧАННЕ
ПРАЦЭС КОШТ ПЕРСПЕКТЫВЫ

 

У нас пачынаюць займацца ад 4-6 год, але стартаваць пазней таксама магчыма. Звычайна навучальны працэс ідзе згодна наступнай схеме: -развіццё музычнага інтэлекту (пашыраны аналаг сальфеджыа) 2 разы на тыдзень - заняткі па 30-45 хвілін у залежнасці ад узросту дзяцей у групах па 3-6 чалавек. - індывідуальныя заняткі на інструменце (калі дзіця ўжо распачало заняткі на інструменце) 2 разы на тыдзень. Звычайна вучні пачынаюць с групавых заняткаў, на якіх яны атрымліваюць першыя веды аб тэорыі музыкі, потым дадаецца інструмент, аднак магчымыя і іншыя варыянты, асабліва, калі ўзрост дзіцяці дазваляе стартаваць адначасова з усімі заняткамі. Праз шматгадовую практыку (не нашую, але мы ёй верым) высветлілася, што заняткі раз на тыдзень малавыніковыя, а больш за 2 разы на тыдзень могуць быць залішняй нагрузкай, гэта варта мець на ўвазе. Мы даем хатнія заданні: па сальфеджыа гэта работы ў спецыяльна распрацаваных пропісах (стандартныя дапаможнікі для ўсёй сетцы школаў), на інструменце таксама трэба займацца дома. Калі ў вас пакуль няма інструмента дома, а дзіця абмірае, хоча іграць – опцыяй можа быць варыянт займацца ў памяшканні класа ў вольны час (гэта абмяркоўваецца ў вашым пэўным выпадку).
Пакет "Развіццё музычнага інтэлекта":
тэорыя музыкі 2г/тыдз у малых групах  Першы год навучання: 40 р (было 60р*) 2гі-3ці гады навучання: -10 % 36 р 4ы-5ы гады навучання: -20 % 32 р *да абанементнага разліку Пакет "Тэорыя па Брайніну + інструмент":
тэорыя музыкі 2 г/тыдз у групах
інструмент 2 г/тыдз індывідуальна  Першы год навучання: 60 р (было 100р) 2і-3і гады навучання: -10 % 54 р 4ы-5ы гады навучання: -20 % 48 р *да абанементнага разліку
З новага навучальнага года (2017/2018) мы пераходзім на абанементную аплату. Як гэта выглядае:
Штомесяц перадаплатай уносіцца фіксаваная сума, незалежна ад таго, колькі заняткаў наведала дзіця. Мы перайшлі на такую форму аплаты дзеля таго, каб знізіць цэны на навучанне. У тым выпадку, калі заняткі адмяняюцца праз абставіны выкладчыка, яны кампенсуюцца адпрацоўкамі, калі такой магчымасці няма, робіцца пераразлік.
Акрамя таго, мы лічым справядлівым мець права на бонусы тым, хто вучыцца не першы год (таму што ўсе маюць першы энтузіязм, але не ўсе - накіраванасць на доўгатэрміновую перспектву) і тым, хто навучаецца на беларускай мове.
Цэны: Мы станоўча ставімся да таго, каб бацькі прысутнічалі на занятках. У гэтым выпадку бацькам прасцей быць у курсе вучыбных спраў і дапамагчы дзіцяці з хатнім заданнем, калі гэта будзе неабходна. Для заняткаў спатрэбяцца каляровыя і простыя алоўкі, сшытак у буйную клетку і нотны сшытак. Выкананне пералічаных нескладаных умоў гарантуе адчувальны вынік ужо пасля першых месяцаў заняткаў. КОШТ
ПЕРСПЕКТЫВЫ
Калі вы пройдзеце ўвесь шматгадовы марафон музычнага навучання, вы атрымаеце атэстат аб музычнай адукацыі, які дае права працягваць навучанне ў спецыяльных музычных навучальных установах. Для гэтага прыдзецца штогод здаваць экзамены, што само па сабе можа быть добрай матывацыяй і нармальный практыкай. Аднак магчымы і варыянт навучання “для сябе”, які нічым не адрозніваецца, акрамя перыядычнага кантролю з ацэньваннем. Варта ведаць, што любое музычнае навучанне мае на ўвазе доўгатэрміновыя перспектывы. Знаёмства з музычнай культурай і навык іграння на музычным інструменце патрабуюць высілкаў і бяруць шмат часу. Чалавек, здольны атрымліваць эстэтычнае задавальненне ад мастацтва, культурна адукаваны, звыклы да аналізу і разважанняў – рэзультат адтэрмінаваны. Аднак ёсць і прамежкавыя вынікі, якія гарантавана будуць заўважныя ўсё больш і больш па меры навучання. Што тычыцца нашых перспектываў, то яны залежаць ад нашых вучняў і нашага энтузіязму.

Мы марым правесці як мага больш вучняў поўным курсам навучання і выгадаваць прасунутых аматараў або прафесіяналаў. У планах пашыраць спіс інструментаў, за якія мы саджаем і якія даем у рукі нашым навучэнцам. Флейта – першы інструмент у гэтым спісе жаданняў. Нам хочацца, каб школа была не толькі вучэбнымі пакоямі, але культурнай прасторай, якая б пасавала да юнага ўзросту і была месцам для спробаў, спрэчак і творчасці. Мы марым стварыць джаз-клас для дзяцей і дарослых, таму што джаз – гэта крута.

Распрацоўка сайта: brainin.by

 

Пры цытаванні спасылка на сайт абавязковая

 

 

Школа Брайніна ў Мінску:

МТС, Viber, WhatsApp: +37529 2591635

mail@brainin.by

skype:brainin.by

© 2017 brainin.by

Карысныя сайты:

grandpiano.by

impreza.by

pianoservice.by