+375(29) 259 16 35
+375(29) 314 35 46
Мінск
Карвата, 2
МУЗЫЧНАЯ ШКОЛА БРАЙНІНА Ў МІНСКУ На русском
ШКОЛА Дадаткова МЕТАД НАВУЧАННЕ
АБ ПРАЕКЦЕ ВЫКЛАДЧЫКІ

 

ГАЛЕРЭЯ
ВЫКЛАДЧЫКІ
Фартэпіяна: Стяцко Сяргей (БДАМ, 2012; БДМК пры Акадэміі музыкі, 2007)
Другая адукацыя: наладчык фартэпіяна і раяляў.
Працуе настаўнікам фартэпіяна ў мінскай музычнай школе №5.
Скрыпка: Іванова Эла (БДАМ, 2015; МДМВ імя Глінкі, 2010). Брала ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях.
Паспявае сумяшчаць настаўніцтва ў музычным каледжы пры Акадэміі музыкі і працу ў аркестры тэатра імя М.Горкага, а таксама шмат вандруе. Удзельніца музычнага праекта Bon Voyage.
Гітара: Сергеенка Алена (БДАМ, 2011; МДМВ імя. Глінкі, 2006). Працуе ў якасці настаўніка ў мінскай музычнай школе.
Упэўнена трымае ў руках акадэмічную і электрагітару.
Канцэртуе. Удзельнічае ў мерапрыемствах праекта Bon Voyage.
Усе нашыя настаўнікі, зразумела, маюць вышэйшую музычную адукацыю і вопыт у сваёй галіне, але не гэта ўражвае. Нашая сапраўды адметная рыса - маладосць з усімі магчымымі наступствамі: ад пільнавання ўсіх новых цікавосткаў нашай настаўніцкай тэмы, прагі эксперыментаў і энтузіязму ў распаўсюдзе добрай музыкі да спачування дзіцяці, якое пакутуе за інструментам (яшчэ жывыя ўласныя ўспаміны). Менавіта таму мы робім усё, каб навучанне было не толькі якасным, але адаптаваным да ўзросту, цікавым і па-сяброўскі дабразычлівым.
Варта сказаць, што кожны з нас, акрамя настаўніцтва, мае асабістую асветніцкую ці канцэртную дзейнасць - то бок бярэ ўдзел у канцэртах ці ладзіць мерапрыемствы. . Тэорыя (сальфеджыа і музычная літаратура): Звяртоўская Ганна (БДПУ імя М.Танка, 2009г.; МДМВ імя М.Глінкі, 2006г).
Праца паводле метаду дазволена з боку кіраўніцтва галоўнай школы Брайніна ў Гановеры. Працуе ў беларускамоўнай гімназіі №23 у Мінску з групай дадатковай адукацыі паводле метаду.
Рэтраград у добрым сэнсе. Любіць старое кіно і хатнюю ежу. Аматар джаза.
Імправізуе разам з вучнямі і сам па сабе. АБ ПРАЕКЦЕ
Наш музычны клас працуе паводле метаду, распрацаванаму Валерыем Брайніным больш за 30 гадоў таму. З’явіўшыя ў адным з класаў вядомай маскоўскай “гнесінкі”, методыка стала сальфеджыйнай базай для цэлай сетцы школаў у Еўропе, СНД і ЗША з цэнтральнай школай у Гановеры, мінскі клас працуе па яе франшызе і пад яе кантролем . Наш праект у Беларусі- гэта прыватная адукацыйная ініцыятыва, якая існуе з 2014 года дзякуючы неабыякавым маладым музыкантам і іх сябрам. Мы свядома зрабілі акцэнт на нацыянальнай адаптацыі і з дабрачыннай дапамогай філолагаў Марыі Смок, Наталлі Давыдоўскай (дарэчы, мам нашых вучняў) пры ўдзеле Уладзіміра Рагулі і Марыйкі Мартысевіч пераклалі метадычныя матэрыялы на беларускую. Мы спадзяемся, што наш клас будзе опцыяй для тых, хто жадае вучыцца па-беларуску. Знаёмства з музычнай культурай так ці інакш мусіць стаць часткай агульнай адукацыі дзіцяці. У нашай школы няма мэты гадаваць вундэркінадаў. Музычна даравітыя дзеці, гэтак сама, як і “звычайныя”, маюць патрэбу ў цікавым і паслядоўным навучанні – дзеля таго, каб не толькі навучыць іграць, але прышчапіць любоў да музыкі, зрабіць даступнымі для разумення нашых маленькіх суайчыннікаў найлепшыя ўзоры сусветнай класікі, стварыць аснову для ўласных творчых эксперыментаў. Мы працуем з усімі дзецьмі без выключэння. Натуральна, дзеці з прыроднымі “музычнымі здольнасцямі” маюць лепшы вынік, бо хутчэй успрымаюць і засвойваюць інфармацыю і аўтаматызуюць навыкі.
Тыя дзеці, якіх бяруць у музычныя школы з няўцешным уздыхам, з прычын зразумелых ідуць не так шпарка, але гэта не значыць, што яны не здольныя паказаць выдатных вынікаў, працуючы з метадам. Шпарка перабіраць клавішы на раялі навучацца адзінкі – у любой школе. А слухаць, разумець і любіць музыку мусяць навучыцца ўсе. Музычная школа Брайніна ў Мінску працуе дзеля таго, каб гадаваць зацікаўленага слухача, чулага выканаўцу, кампетэнтнага музыканта. Менавіта ў такой паслядоўнасці.

Распрацоўка сайта: brainin.by

 

Пры цытаванні спасылка на сайт абавязковая

 

 

Школа Брайніна ў Мінску:

МТС, Viber, WhatsApp: +37529 2591635

mail@brainin.by

skype:brainin.by

© 2017 brainin.by

Карысныя сайты:

grandpiano.by

impreza.by

pianoservice.by