МУЗЫЧНАЯ ШКОЛА БРАЙНІНА Ў МІНСКУ
ШКОЛА МЕТАД НАВУЧАННЕ Дадаткова
На русском

Наш музычны клас працуе паводле метаду, распрацаванаму Валерыем Брайніным больш за 30 гадоў таму. З’явіўшыя ў адным з  класаў вядомай маскоўскай “гнесінкі”, методыка стала сальфеджыйнай базай для цэлай сеткі школаў у Еўропе, СНД і ЗША з цэнтральнай школай у Гановеры, мінскі клас працуе па яе франшызе і пад яе кантролем .

 

Наш праект у Беларусі - гэта прыватная адукацыйная ініцыятыва, якая існуе з 2014 года дзякуючы неабыякавым маладым музыкантам і іх сябрам. Мы спадзяемся, што наш клас будзе опцыяй для тых, хто жадае вучыцца па-беларуску.

 

Музычная школа Брайніна ў Мінску працуе дзеля таго, каб гадаваць зацікаўленага слухача, чулага выканаўца, кампетэнтнага музыканта. Менавіта ў такой паслядоўнасці.

 

КОЛЬКІ КАШТУЕ?

Кошт навучання залежыць ад таго, колькі гадзін групавых і індывідуальных заняткаў будзе браць вучань, таму выніковы кошт разлічваецца індывідуальна. Варыянты цэнаў наступныя:

 

групавые

заняткі

(сальфеджыа)  :       64 руб у  месяц       ці  8р/урок

 

(+) інстру-

мент (інды-

відуальныя) :       ад 24 р да 96 р у месяц  ці  ад 6 да  12 р/урок

 

Лекцыі,                  

майстар-класы,

воркшопы :           бясплатна для вучняў школы, ад 10 руб за ўдзел  для гасцёў

 

Чаму цэны ніжэйшыя, чем у іншых студыях і прыватных школах?

На фарміраванне цэнаў уплываюць шэраг фактараў.

Мы перакананыя, што адукацыя для дзяцей - не раскоша ці непад'емны фінансавы цяжар для іх бацькоў, асабліва, калі дзіця хоча і можа старанна працаваць і развівацца. Таму мы свядома трымаем мінімальныя цэны, якія б дазвалялі забяспечваць працу школы.

 

 У нас цудоўныя выкладчыкі,  не толькі прафесіяналы,  але й  неабыякавыя, з грунтоўнымі асабістымі пазіцыямі людзі. Менавата настаўнікі - вырашальны фактар поспеху  школы. У другасныя рэчы - выбар месца лакацыі, абсталяванне і інтэр'ер, рэкламу - мы імкнемся ўкладаць дапушчальны мінімум рэсурсаў, каб утрымліваць нізкія цэны.

 

НАБОР на 2019/2020 навучальны год:

На 2019/20 навучальны год на групы новага набору запланавана

 

                               14 месцаў

(для групавых заняткаў, індывідуальныя плануюцца асобна ў залежнасці ад магчымасцяў выкладчыкаў); мовы: беларуская і руская; узрост: 4-5 год, 6-7 год, 10 год.

 

Калі вашае дзіця ўжо мае пэўны ўзровень музычнай адукацыі, пытанні далучэння да групаў вырашаюцца асобна.

 

Мы займаемся на Бересцянскай, 12а (раён Залатой Горкі, Казлова, к/м Мір, Чырвоназоркавай). Падрабязней аб лакацыі глядзіце тут.

 

Папярэдняя сустрэча (не зусім праслухоўванне, хутчэй знаёмства) пажаданая, але не абавязковая. Шмат з таго, што тычыцца здольнасцяў, тэмперамента ў навучанні, адаптацыі ў групе, становіцца відавочным пасля некалькіх заняткаў у групе. Выкладчык абавязкова будзе трымаць у курсе адносна таго, як ідуць справы і якія ў вучня перспектывы.

 

Мы не праводзім спробных бясплатных заняткаў, але калі вы пасля першага занятку вырашыце, што вашае дзіця ўсё ж не будзе працягваць, аплачваць першы занятак вы не будзеце.

 

 

 

 

Распрацоўка сайта: brainin.by

 

Пры цытаванні спасылка на сайт абавязковая

 

 

Школа Брайніна ў Мінску:

МТС, Viber, WhatsApp: +37529 2591635

mail@brainin.by

skype:brainin.by

© 2019 brainin.by

УСЕ ІЛЮСТРАЦЫІ НА САЙЦЕ

ЗРОБЛЕНЫЯ ВУЧНЯМІ КЛАСУ